У Малдове расійская мова афіцыйна прызнана замежнай

09.10.2014 / 15:17

Згодна з новым Кодэксам аб адукацыі, расійская мова выключана са спісу абавязковых да вывучэння прадметаў. Да таго ж яна набыла статут замежнай, як і англійская.

Прычым, галоўнай замежнай мовай у мясцовых школах будзе менавіта англійская, рускую можна будзе вывучаць як дадатковую, калі будзе жаданне.

Новы Кодэкс аб адукацыі быў абнародаваны 7 кастрычніка прэзідэнтам Малдовы Мікалаем Цімафці. Згодна з заканадаўствам, дакумент уступіць у сілу праз месяц.

УШ