Цэны на нафту ўпалі яшчэ на 5%

15.10.2014 / 09:08

Нафта маркі Brent патаннела ў ходзе гандлёвай сесіі 14 кастрычніка ў Еўропе на 3,85 даляра да 85,04 даляра за барэль.

Тэмпы падзення (4,3%) аказаліся самымі высокімі з верасня 2011 года, адзначае The Wall Street Journal.

Амерыканская нафту маркі WTI патаннела яшчэ мацней — на 4,6% да 81,84 даляра за барэль, што стала максімальным падзеннем амаль за два гады: цяпер цана знаходзіцца на ўзроўні чэрвеня 2012 года.

Абвал, як адзначае расійская газета «Ведомості», быў выкліканы апублікаваным у аўторак прагнозам Міжнароднага энергетычнага агенцтва, якое знізіла прагноз росту попыту на нафту ў 2014 годзе на 200 тысяч барэляў у суткі, да 92,4 мільёна барэляў. Такім чынам, рост у параўнанні з 2013 годам складзе толькі 700 тысяч барэляў — гэта самыя нізкія тэмпы прыросту попыту за апошнія пяць гадоў.

Пры гэтым рост здабычы ў параўнанні з вераснем 2013 складзе 2,8 мільёна барэляў у суткі, і для скарачэння прапановы або павелічэння росту попыту спатрэбіцца далейшае падзенне цэнаў на нафту, гаворыць даклад.

На падзенне цэны, на думку аналітыкаў, аказаў уплыў таксама ліст саудаўскага прынца Аль-Валіда, які заклікаў міністра нафты каралеўства не дапусціць падзення цэнаў на паліва ніжэй ўзроўню ў 80 даляраў. Як адзначаюць эксперты, зварот прынца мог напалохаць трэйдараў, бо ён сведчыць аб тым, што канфлікты ў АПЕК не дазволяць краінам-экспарцёрам дамовіцца аб каардынацыі намаганняў па падтрымцы цэнаў.

Афіцыйны прагноз Мінэканамразвіцця Расіі па цане нафты на 2014 год складаў 104 даляра за барэль гатунку Urals. Пры большым падзенні цаны паслабленне рубля паскорыцца, а эканамічная актыўнасць знізіцца «аж да адмоўных тэмпаў росту эканомікі», прагназуюць расійскія эканамісты.

СГ