84-гадовы дзядуля ўдарам сякеры абясшкодзіў злачынцу, які хацеў скрасці патэльню

16.10.2014 / 13:23

У Мсціслаўскім раёне 84-гадовы дзядуля абясшкодзіў злачынцу.

Пра гэта гаворыцца на афіцыйным сайце Следчага камітэта Беларусі.

«Мсціслаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа ў дачыненні да раней неаднаразова судзімага 51-гадовага жыхара Чавускага раёна, які здзейсніў разбойны напад. Злачынца ў стане алкагольнага ап'янення разбіў акно і пранік у дом 84-гадовага пенсіянера, дзе спрабаваў скрасці чыгунную патэльню», — распавялі ў ведамстве.

Злачынца дастаў нож і стаў пагражаць старому чалавеку.

«Гаспадар дома не разгубіўся і аказаў супраціў — ён абясшкодзіў злачынцу, нанёсшы яму удар абухом сякеры па галаве. На месца здарэння неадкладна выехала следча-аператыўная група», — дадалі ў СК.