«Падчас хатніх родаў мне запомніўся пах плову, які гатаваў муж». Хто такая доўла і ці страшна нараджаць дома?

19.10.2014 / 02:33

У ранейшыя часы, калі жанчына нараджала, побач з ёй заўсёды былі іншыя жанчыны — маці, свякруха, сяброўкі, якія дапамагалі і падтрымлівалі. Сёння ў многіх краінах свету жанчыны звяртаюцца да прафесійных памочніц — доўлаў.

Доўлу (ад грэчаскага слова, што абазначала «рабыню-памочніцу») можна паклікаць у радзільню ці на дом, калі гэта хатнія роды.

У Беларусі пра такую паслугу мала хто ведае. Хатнія роды — яшчэ большае дзіва.

Беларуская доўла Ліза Шэфер ужо некалькі год дапамагае жанчынам перажыць гэты адказны перыяд. Яна скончыла адмысловыя курсы, вядзе свой блог і гадуе трох дзетак.

Двух малодшых Ліза нараджала дома, у вёсцы Крупіца, што пад Мінскам:

Аксана Рудовіч, Настасся Храловіч