Пасля матча БАТЭ — «Шахцёр» затрыманыя тры беларускія заўзятары

22.10.2014 / 09:28

Пасля футбольнага матчу паміж камандамі БАТЭ (Барысаў) і «Шахцёр» (Данецк), які адбыўся 21 кастрычніка на стадыёне «Барысаў-Арэна», затрыманыя тры заўзятары, усе яны грамадзяне Беларусі.

Паводле інфармацыі УУС Мінаблвыканкама, у дачыненні да дзевяці грамадзянаў Беларусі было складзена 13 адміністрацыйных пратаколаў па арт.17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства), арт.17.3 (з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане ап'янення) і ст.23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў).

У дачыненні да ўкраінскіх фанатаў пратаколаў не складалася. Грубых парушэнняў грамадскага парадку падчас матчу не зафіксавана. «Заўзятары паводзілі сябе нармальна», — адзначылі ў УУС.