Таргі 27 кастрычніка: даляр — 10 700 рублёў

27.10.2014 / 11:31

На Беларускай валютна-фондавай біржы 27 кастрычніка прайшлі чарговыя таргі. Расійскі рубель працягнуў зніжэнне, а даляр — рост.

Курс даляра вырас на Br10 да 10 700 рублёў.

Еўра ўмацаваўся на Br60 да 13 580 рублёў.

Курс расійскага рубля знізіўся Br0,5 да 255 беларускіх.