Дазвольны штамп у пашпарце канчаткова адмянілі

Абноўлена

З 1 студзеня 2008 году.

17.12.2007 / 18:43

У Беларусі з 1 студзеня 2008 году адмяняецца дазвольны штамп у пашпарце для часовага выезду за мяжу. Адпаведны ўказ №643 падпісаў Аляксандар Лукашэнка 17 сьнежня 2007 году.

Такім чынам, пашпарт грамадзяніна Беларусі будзе сапраўдны для часовых выездаў за мяжу без прастаўленьня гэтай адзнакі.

У мэтах забесьпячэньня эфэктыўнага кантролю на дзяржаўнай мяжы за выездам грамадзянаў ствараецца банк дадзеных пра грамадзянаў Беларусі, права на выезд якіх з краіны часова абмежаваны. Указам зацьвярджаецца адпаведнае палажэньне, у якім вызначаны пералік дзяржаўных органаў, на падставе зьвестак якіх ажыцьцяўляецца фармаваньне банку зьвестак, а таксама мэханізм перадачы зьвестак з банку дадзеных Дзяржаўнаму памежнаму камітэту і прадастаўленьне гэтых зьвестак грамадзянам.

БЕЛТА