Расія працягвае сцягваць на Данбас войскі і тэхніку. КАРТА зоны АТА

02.11.2014 / 15:44

«Працягваецца інтэнсіўнае перасоўванне ваеннай тэхнікі і жывой сілы праціўніка з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі на тэрыторыю, якая часова падкантрольная бандфармаванням», — заявіў на брыфінгу ў Кіеве кіраўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка.

Паводле яго, украінскія ваенныя адзначаюць ўзмацненне падраздзяленняў незаконных узброеных фарміраванняў, якія цяпер знаходзяцца ў Данецкай і Луганскай абласцях.