Безлер жывы і атрымаў новае прызначэнне ў Расіі?

08.11.2014 / 18:06

Намеснік міністра абароны т.зв. Данецкай народнай рэспублікі па выведцы Сяргей Пятроўскі, вядомы пад псеўданімам «Хмурны» і «Дрэнны салдат», паведаміў пра тое, што камандуючы «апалчэннем» Горлаўкі «генерал-маёр ДНР» Ігар Безлер жывы і здаровы, але наўрад ці вернецца ў Горлаўку.

Пра гэта піша адыёзны партал Imperiya.by.

«Ігар Безлер жывы і здаровы. У ДНР відавочна ўжо не вернецца —атрымае прызначэнне на тэрыторыі РФ. У панядзелак-аўторак яго чакае яшчэ адзін прыемны сюрпрыз, але пра гэта пакуль ніхто, і ён у тым ліку, не ведае. Усё — на гэтую тэму пячэнькі скончыліся», — паведаміў Пятроўскі.

Па папярэдніх дадзеных, Безлер будзе прадстаўніком ДНР на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Як паведамлялася, аб забойстве Ігара Безлера заявіў дарадца міністра абароны Украіны Аляксандр Данілюк.