Перагоншычыкі трактароў затрыманыя на мяжы з Украінай
На перапродажы аднаго трактара ва Украiне можна зарабiць да трох тысяч долараў.
21.12.2007 / 09:18
У Пінскiм раёне затрыманы чатыры трактары, якiя грамадзяне Украiны спрабавалi нелегальна пераправiць на сваю тэрыторыю з Беларусi. Перайсцi мяжу кантрабандысты меркавалi каля вёскi Невель
Тры трактары без дакументаў i адзiн з дакументамi, паводле папярэдняй iнфармацыi, былi купленыя ў беларускiх фермераў. Затрыманы i перагоншчыкi машын, якiм давядзецца адказваць па закону.
Кантрабанда сельгастэхнiкi, паводле iнфармацыi праваахоўнiкаў, зараз набывае папулярнасць на мяжы. На перапродажы аднаго трактара ва Украiне можна зарабiць да трох тысяч долараў.