П'яны беларус сам прыехаў да літоўскіх паліцэйскіх

19.11.2014 / 22:15

18 лістапада, пасля абеду, па вуліцах літоўскага Алітуса раз'яжджаў грузавік DAF. Праз некаторы час грузавік заўважылі ў двары Алітускага паліцэйскага аддзялення.

Службовыя асобы спачатку вельмі здзівіліся, не разумеючы, які груз ім даставілі.

Як праяснілася, за рулём грузавіка сядзеў грамадзянін Беларусі С.В. (1967 г.н.). У яго крыві выяўлена 2,97 праміле алкаголю.

Кіроўца растлумачыў, што ў двор да паліцэйскіх яго накіравала навігацыя. Ён таксама прызнаў, што некаторы час ехаў па сустрэчнай паласе.

Шкадуючы аб правапарушэнні, беларус назваў сябе самым тупым кіроўцам у свеце.