Пад Талачынам польская фура выехала на сустрэчку і сутыкнулася з легкавіком; двое загінулых

22.11.2014 / 11:47

Раніцай 21 лістапада кіроўца грузавога аўтамабіля «Рэно-Магнум», які рухаўся па аўтадарозе Брэст-Мінск-Орша, каля вёскі Ельнікі Талачынскага раёна Віцебскай вобласці не даў рады кіраванню, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з «Таётай Авенсіс».

У выніку ДТЗ кіроўца і пасажыр «Таёты» загінулі.

Заведзеная крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух асоб) Крымінальнага кодэкса.