Гадавіну пераправы Напалеона праз Бярэзіну адзначаць 28 лістапада

23.11.2014 / 10:39

28 лістападзе пасольства Францыі ў Беларусі правядзе шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных пераправе ў лістападзе 1812 арміі Напалеона праз Бярэзіну.

Афіцыйная цырымонія пачнецца з ускладання вянкоў да мемарыяльных помнікаў і калектыўных пахаванняў французскіх салдат на могілках вёскі Студзёнка (Барысаўскі раён, левы бераг Бярэзіны).

Затым плануецца наведванне помніка «Ахвярам вайны», збудаванага пры падтрымцы МЗС Швейцарыі (вёска Студзёнка), і наведванне месцаў пахавання на Брылёўскім полі (каля вёскі Весялова, правы бераг Бярэзіны).