Кастусь Севярынец. Хатняе заданне

Верш — дзецям.

23.11.2014 / 20:48

Восень рвецца са двара,
А зіма – у браму.
З малалецтва, з буквара:
«Ма-ма мы-ла ра-му…»
Сёння зноўку чысцім шкло:
Не таму, што свята,
А каб хатняе цяпло
Не ўцякала з хаты.
Ставім вокны на зіму.
Мама, я і тата.
Будзе холадна каму –
Калі ласка ў хату!