Чорны капальнік падарваўся на снарадзе ў Дубровенскім раёне

24.11.2014 / 18:09

Як паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Віцебскай вобласці, цела 32-гадовага мужчыны знайшлі 23 лістапада. Мяркуецца, што ён падарваўся на снарадзе часоў Другой сусветнай вайны.

На месцы эксперты выявілі небяспечныя выбуховыя аб’екты – 70 адзінак.

Устаноўлена, што загінулы захапляўся раскопкамі трафеяў часоў вайны. Пра гэта сведчаць паказанні яго сваякоў, а таксама выяўленыя на месцы здарэння інструменты для правядзення раскопак. Перад смерцю ён паспеў раскапаць 4 боегалоўкі ад снарадаў, узрывальнікі, фрагменты боепрыпасаў.

Заведзена крымінальная справа за незаконныя дзеянні ў дачыненні да боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

КМ