У Намібіі праходзяць першыя электронныя ўсеагульныя выбары

28.11.2014 / 10:12

Намібія ў пятніцу абірае прэзідэнта і парламент краіны, і ўпершыню выбары праходзяць без выкарыстання папяровых бюлетэняў для галасавання.

Выбары цалкам электронныя: на выбарчых участках члены камісій правяраюць сапраўднасць электронных карт выбаршчыкаў, пасля чаго чалавек галасуе ў кабіне для галасавання, націскаючы на кнопку, адпаведную выбранаму ім кандыдату.

Па ўсёй краіне адкрыты каля чатырох тысяч выбарчых участкаў.

Чакаецца, што перамогу на выбарах атрымае кіруючая партыя «Арганізацыя народаў Паўднёва-Заходняй Афрыкі», а прэзідэнтам стане яе кандыдат, цяперашні прэм'ер-міністр Хаге Гейнгоб.