Сепаратыст Цароў паклікаў былога прэм'ера Украіны Азарава ў «Наваросію»

28.11.2014 / 10:58

Адзін з лідараў прарасійскіх сепаратыстаў на ўсходзе Украіны Алег Цароў заявіў, што гатовы прыцягнуць былога прэм'ера Мікалая Азарава Януковічы ў якасці «эксперта» ў пабудове «Наваросіі».

Пра гэта скандальны экс-»рэгіянал» напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Мы будуем дзяржаву. Не хапае людзей, спецыялістаў, і мы не адмовіліся б ад любой дапамогі — фінансавай, маральнай, гуманітарнай. Напрыклад, Мікалая Азарава, да якога я, дарэчы, стаўлюся з вялікай павагай, можна было б прыцягваць у якасці эксперта па эканамічных пытаннях», — напісаў ён.

У той жа час, ён адзначае, што баевікі «не адмовіліся б ад фінансавай дапамогі», звяртаючы на тое ўвагу бізнэсмэнаў.

Азараў быў прэм'ерам Украіны з сакавіка 2010 г., падаў у адстаўку 28 студзеня 2014 г.