Пастаянны офіс Візавага цэнтра Вялікабрытаніі 1 снежня адкрываецца ў Мінску

28.11.2014 / 18:35

Такім чынам, з 1 снежня для падачы дакументаў на атрыманне брытанскай візы грамадзянам Рэспублікі Беларусі трэба звяртацца па адрасе: г.Мінск, вул. Няміга, д.40, бізнес-цэнтр «Няміга-Сіці».

Як і раней, дакументы будуць накіроўвацца для разгляду ў візавы аддзел пасольства Вялікабрытаніі ў Маскве, тэрмін разгляду дакументаў — 15 працоўных дзён.

Акрамя таго, з 1 снежня Візавы цэнтр уводзіць новыя платныя паслугі: дастаўка пашпарта яго ўладальніку кур'ерам і прыярытэтны разгляд (паскораны) дакументаў для некаторых катэгорый грамадзян. Пашпарты грамадзян, якія падалі дакументы ў часовым візавым цэнтры ў гатэлі «Прэзідэнт-Гатэль», будуць дастаўлены іх уладальнікам кур'ерам.