Напярэдадні гадавіны Слуцкага збройнага чыну Севярынец наведаў случчакоў

Сустрэча прайшла ў межах прэзентацыі кнігі палітыка «Беларуская глыбіня».

28.11.2014 / 19:55

26 лістапада сустаршыня аргкамітэту БХД, былы палітвязень Павел Севярынец наведаў Слуцак, дзе сустрэўся з мясцовымі дэмакратычнымі актывістамі.

Аўтар распавёў пра сваё знаходжанне ў следчым ізалятары КДБ і Куплінскай камендатуры № 7. Выпрабаванні, праз якія давялося прайсці ў зняволенні, сам Севярынец называе не інакш, як сведчаннем Бога.

Госці сустрэчы абмеркавалі шэраг сацыяльных і грамадскіх праблем у раёне, ход кампаніі «Народны кантроль» у Слуцку. Павел Севярынец адказаў на пытанні прысутных.