Пешаходны мост над МКАД паміж Каменнай Горкай і Тарасавам з'явіцца ў 2016 г.

08.12.2014 / 11:37

Пешаходны мост праз МКАД у раёне вёскі Тарасава і мікрараёна Каменная Горка з'явіцца ў 2016 годзе.

Пра гэта паведаміў журналістам дырэктар камунальнага унітарнага прадпрыемства «Гардарбуд» Міхаіл Глушакоў.

«Пешаходны мост праз МКАД у раёне вёскі Тарасава і мікрараёна Каменная Горка, які гарантуе бяспеку руху пешаходаў праз дарогу, пачнуць будаваць у 2015 годзе. Завяршыць будаўніцтва плануецца ў 2016 годзе», — сказаў Глушакоў.