12 снежня — Антон Францішак Брыль прэзентуе казку для дарослых

08.12.2014 / 14:04

12 снежня ў кнігарні «логвінаЎ» (пр.Незалежнасці, 37а) будзе прэзентацыя кнігі Антона Францішка Брыля «Ян Ялмужна». Гэта казка для дарослых, дзеянне якой адбываецца ў пачатку XVI стагоддзя ў Геранёнах. Пачатак імпрэзы — а 19-й. Кніга ўжо ёсць у мінскіх кнігарнях.

Антон Францішак Брыль - паэт і перакладчык, лаўрэат прэміі «Дэбют» за зборнік вершаў «Не ўпаў жолуд» (2011). Пераклаў на беларускую мову стараангельскую паэму «Бэўвульф», асобныя вершы Катула, Авідыя, Гарацыя.