Раратняя імша на світанні. ФОТАРЭПАРТАЖ Сяргея Гудзіліна 

Адна з прыгожых традыцый Адвэнту (Калядны пост у каталікоў - ад лацінскага слова «adventus», што азначае «прыйсце») — раратняя святая Імша ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі. Звычайна гэтая літургія адпраўляецца на світанні.

10.12.2014 / 09:10

Падчас імшы ў гонар Дзевы Марыі запальваецца свечка, якая з'яўляецца галоўным сімвалам гэтай імшы і закліканая асвятляць шлях, каб адшукаць царкву да ўзыходу сонца. Такая свечка з'яўляецца сімвалам Марыі — ранішняй зоркі, з якой вернікі ідуць да Хрыста (ён з'яўляецца сапраўдным святлом).

Звычайна гэтую літургію служаць на досвітку, а вернікі прыходзяць на яе з запаленымі свечкамі. Фотарэпартаж зроблены ў Жодзіне.

«Назва «Рараты» бярэ свой пачатак ад лацінскай песні «Rorate coeli desuper» («Дайце, нябёсы, росы з вышыняў»), якая спяваецца ў перыяд Адвэнту, звычайна на пачатку раратняй Імшы: чым для высахлай зямлі з’яўляецца раса, тым Хрыстус для тых, хто Яго чакае», — піша ў сваім блогу а. Сяргей Сурыновіч.

Фота Сяргея Гудзіліна