Расійскі рубель зноў каштуе меней за 200 беларускіх

11.12.2014 / 12:00

На Беларускай валютна-фондавай біржы 11 снежня прайшлі чарговыя таргі. Расійскі рубель каштуе менш за 200 рублёў.

Даляр вырас у цане свае традыцыйныя 10 рублёў і цяпер каштуе 10 860 беларускіх рублёў.

Еўра ўмацаваўся на Br90 да 13 530 рублёў.

Расійскі рубель, які ўчора ўмацаваўся, зноў пачаў здаваць пазіцыі і патаннеў на Br2 да 198,5 беларускага.