Пасьлязаўтра ў Грузіі пройдуць прэзыдэнцкія выбары

Апазыцыя вылучыла супраць Саакашвілі ажно шэсьць кандыдатаў.

03.01.2008 / 15:51

Сёньня — апошні дзень выбарчай кампаніі. 5 студзеня ў краіне павінны прайсьці датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары.

Сярод прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкую пасаду — кандыдат ад правячай партыі Міхаіл Саакашвілі, прадстаўнік апазыцыі Леван Гачэчыладзэ, лідэр памерана‑апазыцыйных сіл Давід Гамкрэлідзэ, кіраўнік грузінскіх лейбарыстаў Шалва Натэлашвілі, а таксама два кандыдаты ‑‑ Гія Маісашвілі і Ірына Сарышвілі, вылучаныя ініцыятыўнымі групамі грамадзян.

За выбарамі ў Грузіі будуць сачыць больш за тысячу замежных назіральнікаў.

Раней грузінскі прадпрымальнік Бадры Патаркацышвілі заявіў, што ня будзе браць удзелу ў выбарах. Але ў чацьвер заявіў, што ня будзе здымаць кандыдатуры.

Бі-Бі-Сі