Старшыня Магілёўскага гарсавета падаў у адстаўку

23.12.2014 / 19:54

Дэпутаты Магілёўскага гарсавета 23 снежня прынялі адстаўку старшыні Фёдара Міхеенкі і вывелі яго са складу дэпутацкага корпуса.

Фёдар Міхеенка падаў у адстаўку паводле ўласнага жадання. Як ён растлумачыў дэпутатам, гэта звязана з яго пераходам на працу ў іншае ведамства.