Скандальны фільм пра Кім Чэн Ына «Інтэрв'ю» з'явіцца на YouTube у 21.00

24.12.2014 / 20:41

Кінакампанія Sony Pictures вырашыла зладзіць інтэрнэт-паказ фільма «Інтэрв'ю» аб забойстве Кім Чэн Ына ў 21.00 паводле мінскага часу. Пра гэта паведамляе Mashable.

Фільм будзе даступны на відэахостынгу YouTube, а таксама на сэрвісах Google Play і Xbox Video. Акрамя таго, гледачы змогуць убачыць прэм'еру на сайце Sony.

Паводле звестак партала The Next Web, падчас трансляцыі прагляд фільма будзе каштаваць $6, купіць фільм можна будзе за $ 15.

Раней у Sony Pictures пацвердзілі, што заключылі здзелку з YouTube на паказ фільма «Інтэрв'ю».