За тыдзень Расія выдаткавала на падтрыманне рубля $15,7 млрд
Курс удалося падняць коштам вялізных вытрат. Рэзервы Цэнтрабанка ўпершыню ўпалі ніжэй за 400 млрд даляраў.
25.12.2014 / 19:59
За тыдзень з 13 да 19 снежня золатавалютныя рэзервы Расеі знізіліся да 398,9 млрд даляраў.
Адпаведная інфармацыя змяшчаецца ў паведамленні Цэнтрабанка.
З 12 снежня рэзервы знізіліся на 15,7 мільярда даляраў. Яны былі вытрачаныя на валютныя інтэрвенцыі і падтрымку банкаў. Акрамя таго, валюту прадавалі буйныя дзяржаўныя карпарацыі, у тым ліку Газпром і Роснефть.
Дзякуючы інтэрвенцыям удалося дабіцца ўмацавання рубля з 66 да 54 адносна даляра.
Расія назапасіла вялікія золатавалютныя рэзервы дзякуючы экспарту нафты й газу. Максімуму яны дасягалі перад крызісам 2008 года, тады яны складалі 590 млрд даляраў.