Пуцін падпісаў указ аб службе замежнікаў у арміі Расіі

03.01.2015 / 00:20

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ, які вызначае парадак праходжання замежнымі грамадзянамі службы па кантракце ў расейскіх Узброеных сілах.

Згодна з гэтым дакументам, «вайскоўцы, якія з'яўляюцца замежнымі грамадзянамі, удзельнічаюць у выкананні задач ва ўмовах ваеннага становішча, а таксама ва ўмовах узброеных канфліктаў у адпаведнасці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права, міжнароднымі дамовамі РФ і заканадаўствам РФ».

Кантракт не можа быць заключаны з замежным грамадзянінам, які знаходзіцца пад следствам або судом, мае непагашаную судзімасць або адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.