Новы хіт Youtube: як жанчына бензабак шукала ВІДЭА

Відэа «Я ўпэўненая, што крышка майго бензабаку на гэтым боку» набрала блізу 10 мільёнаў праглядаў за тыдзень.

05.01.2015 / 10:42

Хвілінны ролік зняты з манітора сістэмы відэаназірання. На відэа жанчына спрабуе паставіць машыну правільным бокам да бензакалонкі, але раз за разам крышка бензабаку цудным чынам апынаецца не з таго боку.

«У свеце столькі стрэсу, спадзяюся, гэта вас падбадзёрыць», – піша пра відэа яго аўтар, індыец Кунал Лакхані.

У каментарах да відэа, як ні дзіва, не лаюцца феміністкі і сэксісты. Амерыканцы і брытанцы спрачаюцца, хто большы вычварэнец: у Штатах правабаковы рух, у Каралеўстве жа левабаковы.

Аляксандр Арсёнаў