На Гомельшчыне мужчына скраў у банка $46 тысяч

І спусціў на сябе.

06.01.2015 / 16:23

Як паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Гомельскай вобласці, заведзена крымінальная справа на спецыяліста аддзела разлікаў аднаго з філіялаў «Белаграпрамбанка». У кастрычніку 2014 ён шляхам маніпулявання з валютнымі рахункамі банка незаконна перавёў сабе 46500 даляраў, што належалі банку. А грошы 31-гадовы мужчына спусціў на свае патрэбы.

КМ