E-Ink прадставіла «жывыя шпалеры»

Кампанія E-Ink, вядомая па дысплэях для электронных кніг, прадставіла а выставе CES 2015 у Лас-Вегасе электронную сцяну Prism, перадае 3DNews.

08.01.2015 / 14:28

Распрацоўка кампаніі падыйдзе для любых паверхняў – як фасадаў гандлёвых павільёнаў, так і жылых памяшканняў, як сценаў, так і столі. Дысплэі могуць быць і выгнутых форм, што кампанія прапануе выкарыстоўваць у мэблі.

Узор на панэлях Prism можа мяняцца як па раскладзе, так і, напрыклад, пры з’яўленні ў памяшканні людзей.

Тэхналогія выкарыстоўвае пігменты розных колераў і не спажывае шмат энергіі. У адрозненне ад «электроннай паперы», карцінка на іх абнаўляецца дастаткова хутка.

Аляксандр Арсёнаў