Новым беларускім абанентам сувязі забаронена рассылаць рэкламу без пісьмовай згоды

У правілы аказання паслуг электрасувязі ўнесеныя змены: аператары сотавай сувязі мусяць мець пісьмовую згоду абанента на атрыманне ім інфармацыйных рассылак.

09.01.2015 / 15:39

Фота з сайта tek.no

Паводле новых правіл, аператары электрасувязі мусяць складаць базы звестак аб абанентах і паслугах, што ім аказваюцца. Базы могуць утрымліваць імя фізічнай асобы ці найменне юрыдычнай асобы, адрас, абаненцкія нумары і звесткі для ідэнтыфікацыі абанента і яго канечнай прылады.

Гэтыя базы могуць выкарыстоўвацца для рассылкі інфармацыйна-даведкавага характару, у тым ліку рэкламы сваіх паслуг («уведзены новы тарыфны план», «у продажы новы смартфон» і г.д.).

Каб унесці абанента ў гэткую базу, з 9 студзеня 2015 года трэба атрымаць пісьмовую згоду абанента. Тым абанентам, што ўнесеныя ў базу раней, можна «вынесці» сябе з базы праз пісьмовую заяву да аператара.

Верагодна, дазвол на выкарыстанне будзе прапісаны ў кантракце, што абонент заключае з аператарам. Подпіс пад кантрактам можа быць той самай пісьмовай згодай. Падобным чынам абанентам МТС і velcom падключаецца галасавая пошта, якая для некаторых можа быць непажаданай паслугай. Уважліва чытайце дамовы.

Чытайце таксама:

Як адключыць рэкламныя SMS-рассылкі ад аператараў

Як самому адключыць паслугу галасавой пошты на тэлефоне і восем іншых спосабаў менш плаціць за мабільнік

Аляксандр Арсёнаў