Дзяржаўныя аблігацыі Беларусі купілі пад смеццевыя 7,25% гадавых

09.01.2015 / 16:20

Міністэрства фінансаў правяло першае ў годзе размяшчэнне дзяржаўных валютных аблігацый. Юрыдычным асобам былі прапанаваныя каштоўныя паперы на 75 мільёнаў еўра пад 7,25% гадавых.

У першы дзень удалося прадаць аблігацый на 34 мільёны еўра. Аддаваць грошы давядзецца 19 студзеня 2020 года.

ЯМ