Чарговая знакамітая «жанчына ў гадах» стала тварам моднага дома

12.01.2015 / 12:33

71-гадовая кантры-спявачка Джоні Мітчэл стала тварам парыжскага дома моды SaintLaurent.

Я ўжо пісала пра рэкламную кампанію D&G з іспанскімі бабулькамі і пра тое, што тварам вельмі дарагога брэнда Celine стала пісьменніца Джоан Дыдыян (80 гадоў), таму не магу цяпер абысці бокам новы твар Saint Laurent — Джоні Мітчэл.

Новая гераіня кампаніі Saint Laurent увасабляе цікавасць брэнда да культуры фолку.

У фотасесіі Мітчэл у сваім доме ў Лос-Анджэлесе. На чорна-белых здымках спявачка пазіруе ў туніцы і скураным капелюшы. У кадры не абышлося і без гітары Джоні.

Сціпла цешуся з майго прароцтва пра новы трэнд у высокай модзе — старасць

Вета Берман