У Віцебску жартаўнікі прыехалі ў Макдрайв на вярблюдзе ФОТЫ

14.01.2015 / 17:09

Учора ўвечары супрацоўнікі віцебскага «Макдональдса» моцна здзівіліся. У акенца выдачы на «Макдрайве» зазірнуў… вярблюд. Такіх наведвальнікаў тут яшчэ не абслугоўвалі.

Фотаздымкі з чалавекам на вярблюдзе з'явіліся на форуме onliner.by. Кім былі загадкавыя незнаёмцы, пакуль застаецца таямніцай.