Анекдот. Не схлусілі

16.01.2015 / 21:39

Сядзіць муж, глядзiць футбол. Раптам чуе ціхі голас жонкі з іншага пакоя:

— Не, мілы, сёння не магу, давай сустрэнемся заўтра.

Муж падрываецца і прыбягае ў пакой да жонкі:

— Гэта ты па тэлефоне размаўляла?

— Не, гэта я жаночы часопіс чытаю, 50 карысных выказванняў. Побач з гэтым, напрыклад, напісана, што муж прыбяжыць, нават калі вельмі заняты. Ты бач – не схлусілі!