Андрей Кабан. Уважение

17.01.2015 / 15:22

мы гарадскія, двухмоўныя —
абсалютная большасць нас.
па-гарадскому трацім кроўныя,
ў кавярнях бавім свой час.
прызвычаеныя да грукату
будоўляў, чыгункі, метро
да таксі і гіпермаркетаў,
да віртуальных сяброў.
да вокнаў вышэйшых за дрэвы,
да лядовых арэн…
усё добра, усё як трэба,
але, бывае, бярэ
сум па старых у вёсках,
што некалі там жылі
а зараз ляжаць у дошках
у роднай сваёй зямлі

вясковыя, маласлоўныя,
абсалютная большасць іх
чакалі нас на выходныя
нас малых, гарадскіх
частавалі нас парэчкамі,
хатняй сухой каўбасой
і разам ішлі на рэчку мы,
і разам касілі расой…

яны засталіся ў вёсках
ціха сышлі ў нябыт.
а мы вярнуліся проста
у горад, у свой дабрабыт.
цяпер бачымся рэдка,
на Радуніцу, Дзяды
кладзём ціхенечка кветкі
ў падзяку за тыя гады.

прислал читатель Андрей Кабан