Даляр у Беларусі аднавіў рост

21.01.2015 / 11:23

На таргах БВФБ 21 студзеня курс амерыканскага даляра вырас на 80 рублёў да 14 910 рублёў.

Нагадаем, што максімальны афіцыйны курс амерыканскай валюты складаў 15 010 рублёў (таргі 14 студзеня), а потым курс чатыры разы зніжаўся. Так, учора, 20 студзеня, на таргах даляр знізіўся да адзнакі ў 14 830 рублёў.

Еўра таксама сёння вырас: на 70 рублёў да 17 240.

Курс расійскага рубля сёння знізіўся да 228 беларускіх.

nn.by