Вольгу Мікалайчык вызвалілі так, каб сябры не маглі яе сустрэць

28.01.2015 / 11:13

Рэжысэрку і грамадзкую актывістку Вольгу Мікалайчык вывезьлі з турмы на Акрэсьціна за гадзіну да вызваленьня і перавезьлі ў Цэнтральнае РУУС. 

У 21:25, калі скончыўся тэрмін затрыманьня, яе адпусьцілі. Мабільнага тэлефона каля сябе яна не мела.

Вольгу Мікалайчык арыштавалі на 5 сутак разам з удзельнікамі ускладаньня кветак у памяць пра першых ахвяраў зь «Нябеснае сотні», якая прайшла каля помніка Шаўчэнку ў Менску 22 студзеня. Яна, расказвае, адседзела свой тэрмін у камэры на 5 чалавек.