Колькасць выдадзеных кніг па краінах Еўропы КАРТА

29.01.2015 / 10:45

На сайце jakubmarian.com змешчана цікавая карта: еўрапейскія краіны паводле колькасці выдадзеных кнігаў на адзін мільён жыхароў. Пазіцыя Беларусі выглядае няблага.

Наперадзе ўсяго толькі шэсць краінаў. У нас жа выдаецца 1360 кніжак на мільён чалавек у год.

 

Праўда, сітуацыя моцна змяняецца, калі паглядзець на агульную колькасць выдадзеных кніжак

На жаль, на карце немагчыма прасачыць дадзеных па некаторых еўрапейскіх краінах. Астатняя інфармацыя датуецца 2012 і 2013 гадамі.

Іван Шыла