Мінскае «Дынама» прайграла па булітах «Аўтамабілісту»

30.01.2015 / 20:58

Трэцяе паражэнне запар зведала мінскае «Дынама» ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі.

30 студзеня каманда Любаміра Покавіча прайграла па булітах у Екацярынбургу «Аўтамабілісту» — 3:4 (1:0, 0:2, 2:1, 0:0, буліты — 0:2).

Заключны матч выязной серыі «Дынама» правядзе 1 лютага з казанскім «Ак Барсам».