Прэзідэнт Сербіі павіншаваў Sputnik з запускам сайта на сербскай мове

09.02.2015 / 17:17

Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч павіншаваў рэдакцыю радыё і сайта «Sputnik Србиа» з запускам інфармацыйнага партала на сербскай мове.

Новы рэсурс, даступны па адрасе rs.sputniknews.com, закліканы «данесці да аўдыторыі ўсе разнастайнасць меркаванняў аб актуальных міжнародных тэмах».

Нікаліч, прымаючы журналістаў партала ў Белградзе, выказаў перакананасць у тым, што Sputnik стане папулярным у Сербіі рэсурсам, і заўважыў, што глеба для працы рэдакцыі «абсалютна урадлівая і падрыхтаваная». Cербскі лідар пажадаў камандзе інфармацыйнага партала Sputnik «доўгай і паспяховай працы», падкрэсліўшы, што «канкурэнцыя заўсёды дапамагае праўдзе».

Нагадаем, Sputnik — гэта міжнародны брэнд МІА «Россия Сегодня», якое ўзначальвае вядомы расійскі прапагандыст Дзмітрый Кісялёў.