Прэзэнтацыя раману Артура Клінава

«Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца» — у чацьвер, 17 студзеня, а 17-й, у бібліятэцы імя Пушкіна — у Менску.

17.01.2008 / 15:07

Сёньня, 17 студзеня, а 17-й у бібліятэцы імя Пушкіна (вул. Гікалы, 4) пачнецца прэзэнтацыя кнігі Артура Клінава «Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца». У прэзэнтацыі возьмуць удзел Валянцін Акудовіч, Уладзімер Арлоў, Адам Глёбус ды іншыя вядомыя дзеячы беларускай культуры.

Аўтабіяграфічны раман Артура Клінава — культавай постаці эўрапейскага мастацкага андэграўнду — напісаны як падарожная кніга па Менску і зьмяшчае арыгінальныя фотаздымкі. Гэта глыбокі філязофскі і стылёва вытанчаны тэкст, дзе асабістая гісторыя героя арганічна ўплеценая ў мінулае і цяперашняе гораду. Па пракладзеным Клінавым маршруце, як па дублінскіх маршрутах Джойса і Венечкі Ерафеева ў Маскве, у Менску можна вадзіць з экскурсіямі турыстаў.

ул. інф.