Крыніца: Кантактная група ў Мінску дамовілася пра спыненне агню

10.02.2015 / 22:59

Прадстаўнік Украіны Леанід Кучма на перамовах у Мінску.

Падчас пасяджэння ў Мінску, што праходзіць вечарам аўторка, удзельнікі кантактнай групы ўзгаднілі схему адводу цяжкага ўзбраення, дамовіліся аб рэжыме спынення агню і кантролі за яго выкананнем. Пра гэта кар. ТАСС паведаміла інфармаваная крыніца.

«На перамовах у Мінску ўзгоднена схема адводу цяжкага ўзбраення, бакі таксама дамовіліся аб рэжыме спынення агню і кантролі за яго выкананнем», — паведаміў ён.

Таксама ўдзельнікі кантактнай групы абмяркоўваюць дзяржаўны лад Данбаса і правядзенне мясцовых выбараў. Варта адзначыць, што акурат гэтыя пытанні прадугледжвае план Ангелы Меркель.