velcom не працаваў ў Гомелі

Аб адсутнасці сувязі паведамілі чытачы TUT.BY. Аператар прызнаў праблему.

11.02.2015 / 20:38

«Сітуацыя з сувяззю ў Гомелі высвятляецца. Прыносім прабачэнні за нязручнасці», — пацвердзіў праблему аператар у Twitter.

Прэс-служба velcom удакладніла: дыягнаставаны збой у рабоце транспартнай сеткі, інцыдэнт здадзены ў работу тэхнічным спецыялістам.

У раёне 12 ночы аператар паведаміў аб вырашэнні праблемы.

На бягучым тыдні гэта ўжо другі раз, калі аператар сутыкаецца з тэхнічнымі збоямі: 10 лютага цягам 5-6 гадзін назіраліся перабоі ў злучэнні з інтэрнэтам, не працаваў афіцыйны сайт аператара. velcom абяцаў вярнуць пацярпелым абаненцкую плату за дзень.

Аляксандр Арсёнаў