Газ падаражаў на 10-30 %

Ад 17 студзеня павышаны цэны на звадкаваны газ для камунальна‑бытавых спажыўцоў і аўтатранспарту.

22.01.2008 / 11:32


У Беларусі павышаны цэны на звадкаваны газ для камунальна‑бытавых спажыўцоў і аўтатранспарту

У Беларусі павышаны цэны на звадкаваны газ для камунальна‑бытавых спажыўцоў і аўтатранспарту. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства эканомікі нумар 14 «Аб гранічных максімальных адпускных цэнах на газы звадкаваныя».

Як растлумачылі карэспандэнту БЕЛТА у Мінэканомікі, дакументам прадугледжваецца павелічэнне на 10 працэнтаў дзеючых адпускных цэн на звадкаваны газ для камунальна‑бытавога спажывання і на 30 працэнтаў — для аўтамабільнага транспарту. Іх павышэнне абумоўлена значным ростам у 2007 годзе цэн на сыравіну, што закупляецца ў Расіі, для выпуску звадкаванага газу і стратнасцю гэтай вытворчасці.

Новыя цэны ўстаноўлены, у прыватнасці, на звадкаваныя газы, што вырабляюцца РУП ВА «Беларуснафта», ААТ «Мазырскі НПЗ», ААТ «Палімір» і прызначаныя для рэалізацыі ў Беларусі. Цэны павышаны з 17 студзеня 2008 года.

БЕЛТА