«Не нам вырашаць» — у цэнтры Мінска бураць вялікі прыгожы будынак былой спецшколы ФОТАРЭПАРТАЖ

Сумную карціну назіраюць гэтымі днямі гаражане на скрыжаванні вуліц Варанянскага і Жукоўскага ў цэнтры Мінска. Цяжкая будаўнічая тэхніка бурыць вялікі прыгожы будынак былой спеціяльнай агульнаадукацыйнай школы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення №18.

26.02.2015 / 10:28

Мінакі часцяком спыняюцца, назіраюць як коўш экскаватара ламае сцены і дзярэ страху.

Гэта школа была пабудаваная і адчынілася ў паваенныя часы, у 1949 годзе, у 2009 годзе адзначыла своё 60-годдзе. Але з 1 ліпеня мінулага года навучальная ўстанова адчынілася па новым адрасе, і, відаць, у кіраўніцтва горада на гэтае месца з'явіліся свое планы.

На пытанне «Нашто тое ўсё робіцца?», рабочыя звыкла паціснулі плячыма: «Не нам вырашаць…».

Фота Сяргея Зініна