«Газпром» гатовы вывесці за рамкі бягучых узаемаадносін з «Нафтагазам Украіны» пастаўкі газу на Данбас

26.02.2015 / 14:40

«Газпром» гатовы вывесці за рамкі бягучых узаемаадносін з «Нафтагазам Украіны» пастаўкі газу на Данбас, паведаміў сёння ў эфіры тэлеканала «Расія 24» афіцыйны прадстаўнік расійскай кампаніі Сяргей Купрыянаў.

«У нас працягваецца актыўная перапіска з «Нафтагазам», які ўчора сваім лістом пацвердзіў колькасць пазасталага газу — 206 млн кубаметраў, — сказаў ён. - Мы гатовы вынесці за рамкі абмеркавання пастаўкі нашага газу на Данбас і гатовыя паставіць заяўленыя «Нафтагазам» аб'ёмы на названыя ім кропкі ўваходу».