Іранцу, што зьняважыў прарока Мухамэда, далі тры гады турмы

Cуд асудзіў кіраўніка фэдэрацыі настаўнікаў Ірану на тры гады турэмнага зьняволеньня за зьнявагу прарока Мухамэда.

22.01.2008 / 20:48

Іранскі суд асудзіў кіраўніка фэдэрацыі настаўнікаў Ірану на тры гады турэмнага зьняволеньня за зьнявагу прарока Мухамэда, паведамляе lenta.ru са спасылкай на Reuters.

Настаўнік быў арыштаваны ў сакавіку 2007 г. за ўдзел у падрыхтоўцы экзаменацыйных пытаньняў, якія былі прызнаныя недастаткова карэктнымі ў дачыненьні да прарока. Імя і асуджанага і падрабязнасьці яго справы не паведамляюцца

Іран — ісламская краіна, правасудзьдзе якой заснавана на законах шарыяту.

Нагадаем, што на мінулым тыдні рэдактар менскай газэты «Згода» атрымаў тры гады калёніі ўзмоцненага рэжыму за перадрук дацкіх карыкатураў на прарока Мухамэда.