Няправільная паркоўка можа стацца залатой

Мінскія даішнікі дамовіліся з таемнай камэрцыйнай фірмай, якая будзе займацца эвакуацыяй машын зь месцаў няправільнай паркоўкі па коштах, вышэйшых у 15 разоў за кошты «міліцэйскіх» эвакуатараў.

23.01.2008 / 11:17


Мінскія даішнікі дамовіліся з таемнай камерцыйнай фірмай, якая будзе займацца эвакуацыяй машын з месцаў няправільнай паркоўкі па коштах, вышэйшых у 15 разоў за кошты «міліцэйскіх» эвакуатараў. І выкупляць машыны кіроўцам давядзецца не са штрафстаянак, а ў гэтай жа фірмы.

З улікам такога кошту эвакуацыі няправільная паркоўка можа выліцца ў суму каля 330 тысяч рублёў.

Больш за тое, кіроўца ня зможа самастойна забраць машыну са штрафстаянкі. А толькі тады, калі ім дазволіць гэта зрабіць фірма‑эвакуатар.

Паводле «Еўрапейскага радыё для Беларусі»